Понедельник, 2 декабря 2024

Рэцэпты на Біс. Кабачковыя «спагеці» ад урача Таццяны Шамаль

475

Рэцэпт ад урача агульнай практыкі Пружанскай ЦРБ, дыетолага-нутрыцыёлага, мамы ў дэкрэце Таццяны Шамаль.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

сметанковае масла — 10 г,
малады кабачок — 300 г,
філе курынае ці індычкі — 200 г,
памідоры чэры — 100 г,
соль, папрыка, сухі часнок, смятана 10% — 1 ст. лыжка,
сыр — 50 г.

Як спецыяліст-дыетолаг, адзначу, што суадносіны калорыі/бялкі/тлушчы/вугляводы на 100 г складаюць 82/12/3/4.

ПРЫГАТАВАННЕ

Адвольна нарэзаць філе і абсмажыць на масле да гатоўнасці. Дадаць да мяса нарэзаны доўгай саломкай кабачок, разрэзаныя напалову чэры, соль, спецыі і тушыць усё 5 мінут. Дадаць смятану, перамяшаць, патушыць яшчэ мінутку.

Пры падачы пасыпаць цёртым сырам. Надзвычай смачная, лёгкая і пажыўная вячэра гатова!

Смачна есці!