Рэцэпт ад музычнага кіраўніка ДУА «Ліноўскія яслі-сад №21» Юліі Пышко.

ІНГЭДЫЕНТЫ:
кабачок невялікі – 1 шт.,
яйка – 1 шт.,
манка – 2-3 ст. лыжкі,
мука – 2 ст. лыжкі,
смятана – 2 ст. лыжкі,
соевы соус — 2 ст. лыжкі,
сыр – 50 г.
соль і перац на смак.
Для начыння:
фарш – 100 г,
цыбуля – 2 шт.,
балгарскі перац – 1 шт.,
шампіньёны – 300 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Кабачок нацерці на буйной тарцы, дадаць яйка, манку, муку, соль і перац. Пасмажыць тры бліны (каб іх лягчэй было скручваць у рулецік, другі бок не прапякаць да канца). Цыбулю нарэзаць паўкольцамі і пасераваць у алеі, балгарскі перац і шампіньёны нарэзаць кавалачкамі.
Фарш размазаць па блінах, зверху выкласці цыбулю, балгарскі перац і грыбы.
Скруціць рулецікі, пакласці іх на бляху, зверху змазаць смятанай з соевым соусам і пасыпаць цёртым сырам.
Запякаць у духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў 25 хвілін.
Смачна есці!