Рэцэпт ад санітаркі Шарашоўскай гарадской бальніцы Марыны Міхайлавай
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
кабачок — 1 шт.,
філе курынай грудкі — 200 г,
памідор — 2 шт.,
сыр — 50 г,
соль, папрыка, сухі часнок — на смак,
сметана — 1 ст. лыжка,
сметанковае масла — 50 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Філе нарэзаць на кавалачкі па 2 см, абсмажыць на масле да гатоўнасці. Дадаць парэзаныя на кубікі кабачкі і памідоры, соль, спецыі, часнок. Тушыць яшчэ 5 мінут. Пакласці смятану, перамяшаць. Пасыпаць зверху нацертым сырам і выключыць пліту.
Смачна есці!