Суббота, 24 мая 2025

Рэцэпты на Біс. Кабачкі з сырам у духоўцы ад студэнткі Валерыі Пудаўкінай

321

Рэцэпт ад студэнткі філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, жыхаркі в. Слабудка Валерыі Пудаўкінай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

кабачок – 2 шт.,
сыр «Пармезан» (ці іншы цвёрды) – 100 г,
часнок – 2 зубчыкі,
смятана – 3 ст. лыжкі,
соль, перац на смак.

ПРЫГАТАВАННЕ

Добра прамываем кабачкі і рэжам іх кружочкамі. Лупіну не здымаем.
Сыр націраем на тарцы, дадаём здробнены часнок, смятану і соль. Старанна перамешваем.
Раскладваем кружочкі кабачкоў на бляху з пергаментам. Абмазваем іх сырнай сумессю.
Запякаем 20-25 мінут пры тэмпературы 180 градусаў.
Кабачкі з сырам у духоўцы гатовыя. Падавайце іх да стала, упрыгожыўшы зелянінай!

Смачна есці!