Рэцэпт ад Кацярыны Неміровіч.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
кабачкі — 1 кг,
морква — 2-3 шт.,
перац салодкі,
чырвоны — 2-3 шт.,
часнок — 1 галоўка,
прыправы для карэйскай морквы — 1-2 ч. лыжкі;
для марынаду:
цукар — 0,5 шклянкі,
воцат 6% — 0,5 шклянкі,
алей — 0,5 шклянкі,
соль — 1 ст. лыжка.
ПРЫГАТАВАННЕ
Кабачкі і моркву вымыць, ачысціць і нацерці на тарцы для морквы па-карэйску. Перац вымыць, выдаліць насенне, нарэзаць саломкай. Часнок нацерці на дробнай тарцы ці выціснуць прэсам.
Агародніну, часнок і прыправу перамяшаць. Паставіць у халадзільнік на 5 гадзін.
Прыгатаваць марынад. Для гэтага змяшаць воцат, цукар, соль. Дадаць алей і зноў старанна перамяшаць. Не награваць!
Агародніну заліць марынадам, перамяшаць, раскласці ў прастэрылізаваныя слоікі. Стэрылізаваць кабачкі па-карэйску ў літровых слоіках 25-30 мінут, у паўлітровых — 15-20 мінут, затым слоікі закруціць.
Папрасіце дзяцей прыгожа аформіць надпіс на слоіку сваімі рукамі: такі слоічак будзе цешыць зімой удвая.
Смачна есці!