Рэцэпт ад загадчыцы Пружанскай цэнтральнай раённай аптэкі №7 Дар’і Ліцкевіч.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яйка — 2 шт.,
сыр — 100 г,
цыбуля — 1 шт.,
памідоры — 2 шт.,
ківі — 2 шт.,
курынае філе — 1 шт,
маянэз,
соль, перац на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Цыбулю пачысціць, дробна парэзаць, заліць кіпенем. Курынае філе адварыць, астудзіць, дробна парэзаць і змяшаць з маянэзам.
Філе — гэта першы пласт салаты. Другі пласт — цыбуля. Пасыпаць яе нацёртым на буйной тарцы сырам. На сыр выкласці парэзаныя кубікамі памідоры, пасаліць і паперчыць іх. Наступны пласт — адвараныя і парэзаныя яйкі, змазаць пласт маянэзам.
Зверху салаты выкласці дробна нарэзаныя ківі. Даць настояцца ў хала-дзільніку некалькі гадзін.
Смачна есці!