Суббота, 14 декабря 2024

Рэцэпты на Біс: італьянскі суп з агароднінай

5 144

Рэцэпт ад Дар’і Бараноўскай.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
Свежы чабор (тимьян) — 3 сцяблінкі,
часнок — 3 зубкі,
сельдэрэй — 1 сцябло,
цыбуля —1 шт.,
цвятная капуста —
200 гр.,
капуста брокалі —
200 гр.,
балгарскі перац — 1 шт.,
морква — 2 шт.,
бульба — 3 шт.,
памідор — 100 гр.,
соль, чорны перац, мацярдушка (орегано), размарын, часночны алей, базілік, соус «Песта» (усё на ваш смак).

ПРЫГАТАВАННЕ
Абсмажыць на аліўкавым алеі размарын, чабор і часнок. Нарэзаць моркву, цыбулю, сельдэрэй на кубікі, дадаць у патэльню, пратушыць. Праз 1-2 мінуты выняць часнок. Выкласці усю астатнюю агародніну, нарэзаную аднолькавымі кубікамі. Пасаліць, паперчыць. Дадаць сушаную мацярдушку. Патушыць усё разам яшчэ 1-2 мінуты.
У двухлітровую каструлю з кіпнем пакласці цэлую бульбу, зварыць яе. Пасля бульбу размяць, дадаць агародніну. Неабходна сачыць, каб яна не разварылася, таму кантралюйце час прыгатавання. Гатоваму супу даць настаяцца 30 мінут. Дадаць для пікантнасці часночны алей. Падаваць гарачым. Можна пасыпаць тонка нарэзаным базілікам і паліць соусам «Песта» або дадаць цёрты сыр.

Смачна есці!
Паважаныя чытачы! Калі ў вас ёсць рэцэпты прыгатавання арыгінальных і карысных для здароўя страў, тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары 9-15-02.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *