Рэцэпт ад удзельніцы гурта «Каханачка» Ліноўскага СДК Наталлі Жукавай.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
баклажаны — 1 кг,
цыбуля рэпчатая — 2 шт.,
часнок — 1 галоўка,
соль — 1 ст. лыжка без верху;
для расолу:
вада — 100 г,
воцат 9% — 80 г,
лаўровы ліст, чорны перац гарошкам.
ПРЫГАТАВАННЕ
Баклажаны ачышчаем ад скуркі, наразаем кавалачкамі, падобнымі да грыбных ножак. Солім, пакідаем на 2-3 гадзіны, каб выйшла горыч. Потым крыху адціскаем і абсмажваем на патэльні з усіх бакоў (але не моцна).
Цыбулю рэжам паўколцамі, зубкі часнаку — упоперак на дзве часткі.
У посуд складваем слаямі: баклажаны, цыбулю, часнок. Заліваем гарачым расолам. Калі астыне, змяшчаем у халадзільнік на 1,5-2 сутак. Баклажаны гатовы да ўжывання.
Калі хочаце зрабіць такую нарыхтоўку на зіму, то гатовыя баклажаны трэба раскласці па слоіках і стэрылізаваць 15 мінут, пасля закатаць.
Смачна есці!