Вторник, 22 апреля 2025

Рэцэпты на Біс. Грузінская цёплая салата з баклажанаў ад нашага карэспандэнта Юліі Янушка

263

Рэцэпт ад карэспандэнта «Раённых будняў» Юліі Янушка

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

баклажаны — 1-2 шт.,
перац балгарскі — 1 шт.,
памідоры чэры — 200 г,
цыбуля рэпчатая — 1 шт.,
часнок — 1-2 зубчыкі,
кінза (або пятрушка) —
некалькі пучкоў,
алей аліўкавы — 2 ст. лыжкі,
воцат вінны — 1 ст. лыжка,
грэцкія арэхі — 20 г,
хмелі-сунелі — 1 ч. лыжка,
соль, перац на смак.

ПРЫГАТАВАННЕ

Разагрэйце ў патэльні трохі аліўкавага алею, абсмажце на ім нарэзаныя кружочкамі баклажаны і балгарскі перац.

Пакуль гатуецца агародніна, нарэжце цыбулю паўкольцамі, перакладзіце яе ў піялу, усыпце трошкі солі і апырсніце вінным воцатам, перамяшайце і пакіньце на некаторы час.

Крыху астылыя баклажаны і перац нарэжце саломкай, дадайце замарынаваную цыбулю.

Памідоры чэры нарэжце чвэртачкамі, часнок здрабніце любым спосабам.

Дадайце хмелі-сунелі і пасечаныя грэцкія арэхі, а таксама соль і перац на смак.

Кінзу або пятрушку насячыце, усыпце ў салату, яшчэ нямнога апырскайце ўсё аліўкавым алеем, змяшайце.

Раскладвайце смачную, сакавітую і духмяную грузінскую салату па порцыях і адразу ж падавайце да стала.

Смачна есці!