Среда, 19 февраля 2025

Рэцэпты на Біс: гранатавыя кумпячкі

503

Рэцэпт ад прадаўца магазіна №5 г.Пружаны РУП «Ваенсервіс» Алены Данілавай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
кумпячкі курыныя — 1 кг,
гранатавы сок — 1 літр,
часнок – 1 галоўка,
соль, прыправы — на смак,
алей для абсмажвання,
зеляніна для ўпрыгожання.

ПРЫГАТАВАННЕ
Кумпячкі нашпігаваць часнаком, пасаліць, нацерці прыправамі і пакінуць на паўгадзіны.

Затым абсмажыць на алеі на моцным агні да ўтварэння румянай скарыначкі. Заліць гранатавым сокам і тушыць пад накрыўкай 30 мінут.

Смачна есці!