Суббота, 26 апреля 2025

Рэцэпты на Біс: гарбузовы суп-пюрэ

788

Рэцэпт ад псіхолага ясляў-сада №4 Наталлі Шчагловай.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
гарбуз — 300 г,
агародніна — 150-200 г,
соль, перац, часнок.

ПРЫГАТАВАННЕ
Гарбузовы суп-пюрэ можа быць як вегетарыянскім, так і прыгатаваным на аснове любога мяснога булёну. Аснова — гарбуз, да якога дадаю ўсю агародніну, якая ў мяне ёсць на момант прыгатавання: салодкі балгарскі перац, моркву, цыбулю, кабачок, бульбу. Ад іх спалучэнняў атрымліваюцца розныя варыяцыі — пад настрой.
Агародніну адварваем, здрабняем блэндарам, даводзім да кіпення, дадаём соль, перац (на смак), можна дадаць зубчык часнаку (хто любіць) і абавязкова ўпрыгожыць зелянінай! Гэты лёгкі супчык з задавальненнем ядуць дзеці. Акрамя таго, ён падыходзіць у якасці асновы для іншых варыянтаў гарбузовага супу — з крэветкамі, вяршкамі і г.д.

Смачна есці!