Суббота, 8 февраля 2025

Рэцэпты на Біс. Гарбуша, запечаная з грыбамі і сырам ад Сяргея Канановіча

413

Рэцэпт ад намесніка ваеннага камісара Пружанскага раёна, начальніка мабілізацыйнай групы маёра Сяргея Канановіча.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

тушка гарбушы – каля 1кг,
шампіньёны – 100 г,
сыр – 120 г,
соль і перац на смак.

ПРЫГАТАВАННЕ:

Грыбы наразаем пласцінкамі таўшчынёй 3 мм. Сыр націраем на буйной тарцы. Гарбушу разбіраем на філе, выдаляем пінцэтам костачкі. Здымаем скуру. Разразаем філе на парцыённыя кавалкі і кладзём на засланую фольгай бляху. Солім на смак. Выкладваем зверху грыбы і прысыпаем сырам. Адпраўляем у папярэдне разагрэтую да 200 градусаў духоўку і запякаем на працягу 15-20 мінут.

Смачна есці!