Рэцэпт ад візажыста Юліі Вакульскай.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
філе гарбушы,
грыбы,
смятана,
цыбуля,
алей,
мука,
сухі кроп,
соль,
перац,
куркума молатая.
ПРЫГАТАВАННЕ
Нарэзаныя грыбы абсмажыць на алеі, дадаць паўкольцы цыбулі і смажыць яшчэ 5 мінут. У масу ўсыпаць сталовую лыжку мукі, куркуму (на кончыку нажа) і смажыць, пакуль мука не набудзе залацісты колер. Дадаць смятану і добра перамяшаць, пасля даліць вады, пасаліць і паперчыць, давесці да кіпення. Соус трэба ўвесь час памешваць, каб не атрымліваліся камячкі.
Рыбу нарэзаць на невялікія кавалкі, запаніраваць у муцэ і абсмажыць.
Кавалачкі смажанай рыбы апусціць у гатовы соус, добра перамяшаць і патрымаць на агні яшчэ некалькі мінут.
Смачна есці!