Рэцэпт ад выхаванкі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны Кацярыны Жэдзік

Інгрэдыенты:
сметанковае масла — 220 г,
мука вышэйшага гатунку — 2 шклянкі,
яйка (жаўток) — 1 шт.,
разрыхляльнік цеста — 3/4 ч. л.,
цукар — 3/4 шклянкі,
слівавы джэм — 1/4 шклянкі,
соль, ванілін, цукровая пудра для пасыпкі.
Прыгатаванне
У невялікім рондалі з тоўстым дном на ўмераным агні растапіць і прасмажыць да карычневага колеру сметанковае масла, пакуль яно не набудзе лёгкі арэхавы водар. Пераліць масла ў міску, астудзіць, дадаць жаўток, цукар і ванілін. Усё перамяшаць.
У іншай ёмістасці добра змяшаць муку, разрыхляльнік і соль. Усыпаць сухія інгрэдыенты ў масляна-яечную сумесь і замясіць цеста (яно павінна крышыцца, як вільготны пясок).
Набіраем цеста чайнай лыжкай, акуратна выкладваем на бляху, засланую пергаментнай паперай. Выпякаем 15-20 мінут пры тэмпературы 180°.
Затым трэба змазаць печыва джэмам і злучыць парамі, як сэндвічы.
Смачна есці!