Рэцэпт ад жывёлавода ААТ «Шані-аграпрадукт» Алены Коўтун.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
-селядзец,
-морква,
-сметанковае масла (масла лепш браць большай тлустасці).
Усіх інгрэдыентаў павінна быць аднолькавая колькасць.
ПРЫГАТАВАННЕ
Селядзец ачысціць ад костачак, моркву адварыць.
Усе інгрэдыенты прапусціць праз мясарубку і добра перамяшаць.
«Ікру» намазваць на хлеб ці батон, атрымліваецца выдатны сняданак.
Смачна есці!