Рэцэпт ад мікрабіёлага СТАА «Данон» Ірыны Мікіцюк.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
рыба (пажадана, судак),
бульба — 4-5 шт.,
грыбы — 300 г,
цыбуля — 1 шт.,
яйка — 1шт.,
соль, спецыі.
ПРЫГАТАВАННЕ
Рыбу адварыць і аддзяліць косткі. Адварыць грыбы і дробна парэзаць. Бульбу нацерці на тарцы для агародніны, цыбулю здрабніць. Усё перамяшаць і выпякаць як аладкі. Калі гатуеце страву не ў пост, можна дабавіць яйка, але і без яго аладкі выдатна смажацца. Падаваць можна са смятанай ці абсмажанай на алеі цыбуляй.
Смачна есці!