Рэцэпт ад бібліятэкара Ліноўскай СШ Таццяны Барташ.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2019/01/2019_01_09_9999_180.jpg)
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
бульба — 8 шт.,
цыбуля — 1 шт.,
яйка курынае — 1 шт.,
мука — 3 ст. л.,
свініна — 150 — 200 г,
смятана — з разліку 2
ст. л. на гаршчочак,
соль, перац.
ПРЫГАТАВАННЕ
Бульбу нацерці на дробнай тарцы, дадаць муку, сырое яйка, дробна нарэзаную цыбулю, соль, перац. Пасмажыць дранікі.
Парэзаць на кавалачкі свініну, абавязкова з салам. Падсмажыць на сухой патэльні сала да стану шкварак, каб вытапіўся тлушч, дадаць мяса, соль, перац.
На дно гаршка ўліць 1 ст. л. тлушчу, пакласці 6-8 дранікаў, дадаць свініну са шкваркамі, наверх уліць 2 ст. л. смятаны і паставіць у разагрэтую духоўку на 15-20 мінут на маленькі агонь. Падаваць гарачымі, з дадатковай порцыяй халоднай смятаны — яе шмат не бывае!
Смачна есці!