Воскресенье, 8 декабря 2024

Рэцэпты на Біс. Дэсерт «Рафаэла» ад Клаўдзіі Несцярчук

154

Рэцэпт ад удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» пры аддзяленні дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту Пружанскага ТЦСАН Клаўдзіі Сямёнаўны Несцярчук.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

тварог — 200 г,
цукар або цукровая пудра — 50 г,
какосавая стружка — 50 г,
арэхі грэцкія (або любыя) — 10-12 штук.

ПРЫГАТАВАННЕ

Гэта не толькі смачны, але і карысны дэсерт. І ў прыгатаванні нескладаны, што таксама важна. У тварог дадаём цукар (як бачыце, па-мінімуму, можна і яшчэ зменшыць колькасць, калі не дазваляеце сабе салодкасцей).

Усыпаем прыкладна палову какосавай стружкі, усё добра перамешваем. У далонях робім шарыкі — унутр кожнага змяшчаем ачышчаны арэшак. Цяпер абкачваем нашы «рафаэлкі» ў астатняй какосавай стружцы і ставім на гадзіну-другую ў халадзільнік.

Смачна есці!