Рэцэпт ад вядучага рэферэнта ўпраўлення ўліку падаткаў Святланы Захарчанка.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
цеста:
тварог — 1 пачак,
яйка — 1 штука,
мука —2 шклянкі,
соль — 0,5 ч.л.,
сода — 0,5 ч.л.
начынка:
фарш — 700 гр.,
цыбуля — 2 штукі,
соль,перац — на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Інгрэдыенты для цеста змяшаць і на паўгадзіны паставіць у халадзільнік. Цыбулю для начынкі дробна парэзаць і абсмажыць, дадаць у фарш. Соль, перац на смак. Пасля цеста тонка раскатаць, зляпіць чабурэкі і абсмажыць іх на алеі з абодвух бакоў (у мяне атрым-ліваецца 18 чабурэкаў).
Смачна есці!