Суббота, 13 апреля 2024

Рэцэпты на Біс. Цёплая салата з курыцай і агароднінай ад дырэктара прадстаўніцтва РУСП «Белдзяржстрах» па Пружанскім раёне Ірыны Рапейка

224

Рэцэпт ад дырэктара прадстаўніцтва РУСП «Белдзяржстрах» па Пружанскім раёне Ірыны Рапейка

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

курынае філе – 250 г,
салодкі перац – 1/2 шт.,
струковая фасоля – 200 г,
латук-салата – 150 г,
пекінская капуста – 200 г,
кунжут – 1 ч. лыжка;

для  запраўкі:

соль – 1 ч. лыжка,
перац чорны молаты – 1/3 ч. лыжкі,
алей аліўкавы – 5 ст. лыжак,
соус соевы – 3 ст. лыжкі,
сок 1/4 лімона.

ПРЫГАТАВАННЕ:

Курынае філе наразаем брусочкамі, марынуем у сумесі аліўкавага алею, соевага соусу, солі і перцу (можна дадаць і любыя спецыі для курыцы на смак). Марынаваць можна доўга, ад 30 мінут да 4 гадзін, чым даўжэй – тым атрымліваецца лепш. Потым абсмажваем курыныя брусочкі з двух бакоў да залацістага колеру.
Перац і фасоль наразаем доўгімі лустачкамі, таксама абсмажваем на алеі.
Пекінскую капусту наразаем квадрацікамі памерам 3х3 см. Лісце салаты наразаем на талерку і дадаём туды пекінскую капусту. Змешваем зеляніну і выкладваем на яе салодкі перац і струковую фасолю. Зверху размяркоўваем цёплую курыцу і запраўку, пасыпаем кунжутам.

Смачна есці!