![](https://www.budni.by/wp-content/uploads/2024/09/цветаевский-пирог_на-рецепт.jpg)
У сезон яблыкаў вырашыла прадставіць вельмі вядомы рэцэпт яблычнага пірага — «Цвятаеўскі яблычны пірог». Паводле падання, гэтая вытанчаная ежа рускай кухні была частым пачастункам за сталом сясцёр Цвятаевых. Я прыгатавала яго ўпершыню і была ў захапленні ад яго смаку. З задавальненнем дзялюся рэцэптам.
Інгрэдыенты:
цеста: мука — 350 г, разрыхляльнік— 2 ч. л., сметанковае масла — 200г, смятана— 4 ст. л.;
начынка:
яйкі курыныя — 2 шт., цукар — 400 г, смятана — 400 г, мука — 4 ст. л., яблыкі — 6 шт.
ПРЫГАТАВАННЕ
Муку прасеяць праз сіта, дадаць разрыхляльнік, растопленае масла і смятану. Змяшаць так, каб атрымалася эластычнае цеста. Выкласці ў круглую форму пергаментную паперу, змазаць алеем, а на яе пакласці цеста. Разраўнаваць яго рукамі так, каб атрымаўся «кошык» з борцікамі. Далей ачышчаныя яблыкі нарэзаць вельмі тонкімі пласцінкамі і запоўніць імі «кошык».
Прыгатаваць крэм: узбіць яйкі з цукрам, дадаць муку і смятану. Атрыманым крэмам заліць яблыкі і адправіць пірог у разагрэтую да 180°C духоўку на 45 мінут.
Калі пірог спячэцца, даць яму астыць, не вымаючы з формы.
Прыемнага апетыту!
Падрыхтавала карэспандэнт Ірына Велясевіч