Рэцэпт ад намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці дзіцячага сада № 3 г. Пружаны Ірыны Дзямчук.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курага або чарнасліў — 250 г,
цукар — 2 ст. лыжкі,
сыр тварожны — 150 г,
цукровая пудра — 2 ст. лыжкі,
гарбузовыя семкі (або любыя арэхі, кунжутнае насенне) — 40 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Курагу (або чарнасліў) змясціць у каструльку, заліць вадой, каб яна крыху прыкрывала сухафрукты, дадаць цукар, давесці да кіпення і варыць прыкладна 10 мінут (курага павінна размякчыцца, але не разварыцца). Зліць ваду, астудзіць, кожны плод разрэзаць з аднаго боку.
У тварожны сыр дадаць цукровую пудру і здробненыя семкі або арэхі. Усё добра перамяшаць. Атрыманым крэмам напоўніць курагу. Паставіць у халадзільнік на паўгадзіны.
Карысныя і смачныя цукеркі гатовы.
Смачна есці!