Будні цудоўныя тым, што на змену ім прыходзяць святы. І вось мы ўжо актыўна ўключамся ў іх падрыхтоўку. Плануем, чым цікавым здзівіць гасцей, што падрыхтаваць смачненькага — каб і вока радавала, і вельмі складаным не было, і стопрацэнтна спадабалася. Таму, добра падумаўшы, вырашыла падзяліцца наступным рэцэптам.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
сыр – 150-200 г,
бульба – 400-500 г,
гатовы мясны фарш (любы) — 1 кг,
цыбуля – 200-300 г,
алей сланечнікавы, соль, перац, спецыі — па смаку.
Інгрэдыенты гэтага рэцэпта могуць павялічвацца або памяншацца — у залежнасці ад велічыні бляхі (противня), на якой вы будзеце гатаваць.
ПРЫГАТАВАННЕ
Засцілаем бляху паперай, апырскваем яе з пульверызатара алеем. На буйной тарцы націраем сыр, размяркоўваем яго па ўсёй паверхні. Ачышчаем бульбу, наразаем кружочкамі і пакрываем ёю сыр. Пасля бульбу прысыпаем парэзанай кольцамі цыбуляй. Апырскваем яе алеем. Солім, пасыпаем перцам, любімымі спецыямі. Ставім на 40 мінут пры 180 градусах у духоўку. Праз азначаны час дастаём бляху і зверху выкладваем яшчэ адзін слой — падсмажаны на патэльні фарш з часнаком і спецыямі. Затым бяромся за паперу і, здымаючы яе, скручваем нашу смакату ў рулет — зверху аказваецца прыгожа падрумянены сыр, які стварае хрусткую корачку. Астуджваем, наразаем.
Смачна есці!