Вторник, 18 февраля 2025

Рэцэпты на Біс: «Цар-рыба» ў духмянай крошцы

407

Рэцэпт ад навуковага супрацоўніка музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Арыны Сысаляцінай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
філе рыбнае — 500 г,
смятана — 4 ст. лыжкі,
сухары — 60 г,
сыр цвёрды — 30 г,
спецыі «Праванскія
травы» — на смак,
часнок — 1 зубок ці 1 ч.лыжка сухога,
масла сметанковае – 30 г,
алей для змазвання формы,
соль, зеляніна на смак.

ПРЫГАТАВАННЕ:
Падрыхтуйце рыбнае філе (можна выбраць любую рыбу на смак — белую або чырвоную): выдаліце ўсе косткі, разрэжце на парцыённыя кавалачкі і прамакніце іх папяровым ручніком, каб прыбраць лішнюю вільгаць.

Форму для запякання змажце алеем, выкладзіце рыбнае філе ў адзін пласт. Змажце зверху смятанай, пасаліце, запраўце спецыямі. Накрыйце харчовай плёнкай на некалькі мінут, пакуль будзеце гатаваць хлебную крошку.

Для крошкі здрабніце ў блэндары сухары і свежую зеляніну. Дадайце да іх часнок і сыр, нацёрты на дробнай тарцы. Перад самым запяканнем рыбу пасыпце крошкай, а зверху на яе пакладзіце кавалачкі сметанковага масла.

Запякайце 20-25 мінут пры 180 градусах.

Смачна есці!