Рэцэпт ад загадчыцы Чахецкага ФАПа Святланы Жук.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
бульба — 0,5 кг,
курыны фарш — 250 г,
цыбуля — 1 шт.,
часнок — 2 зубчыкі,
яйка — 1 штука,
мука — 2-3 ст. лыжкі,
сыр цвёрды (можна і плаўлены) — 50-70 г,
сметанковае масла — 30 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Бульбу адварыць і зрабіць з яе пюрэ. Дадаць яйка, соль і муку. Астудзіць.
Цыбулю парэзаць дробна, абсмажыць да празрыстасці, дадаць курыны фарш, часнок, абсмажыць да гатоўнасці.
Бляху заслаць пергаментнай паперай і змазаць сметанковым маслам.
З бульбы сфарміраваць «гнёзды», у сярэдзіну выкласці начынку. Зверху пасыпаць цёртым сырам. Выпякаць 15 мінут пры тэмпературы 180 градусаў.
Смачна есці!