Четверг, 7 ноября 2024

Рэцэпты на Біс. Бульба з грыбамі і гарошкам у гаршчочку ад Ганны Гарус

304

Рэцэпт ад вядучага агранома-дзяржінспектара Пружанскай раённай дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Ганны Гарус

ІНГРЭДЫЕНТЫ (на 4 порцыі):

бульба — 1 кг,
цыбуля рэпчатая — 1 шт.,
морква — 1 шт.,
шампіньёны — 250 г,
зялёны гарошак (свежазамарожаны) — 8 ст. лыжак,
алей — 6 ст. лыжак,
таматная паста — 2 ст. лыжкі з горкай,
спецыі (праванскія травы) — 1/2 ч. лыжкі,
вада — 300 мл,
соль, перац, зеляніна свежая — на смак.

ПРЫГАТАВАННЕ

цыбулю наразаем кубікамі, шампіньёны — пласцінкамі, моркву націраем на буйной тарцы. Абсмажваем цыбулю да паўпразрыстасці, дадаём моркву, грыбы, соль і спецыі.

Бульбу чысцім і наразаем невялікімі кубікамі. Для заліўкі змешваем таматную пасту з вадой, солім.

На дно гаршчочкаў уліваем па 1 ст. лыжцы алею, выкладваем да паловы бульбу, на яе — па 1 ст. лыжцы гарошку і агароднінна-грыбной сумесі. Потым паўтараем слаі. Уліваем у кожны гаршчочак па 75 мл таматнай заліўкі.

Адпраўляем у разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 35-45 мінут (да гатоўнасці бульбы). Пры падачы на стол пасыпаем пасечанай зелянінай.

Смачна есці!