Суббота, 18 января 2025

Рэцэпты на Біс. Бульба фаршыраваная са «спружынкамі» ад старшыні прафкама ААТ «Жураўлінае», эканаміста Таццяны Максімовіч

197

ад старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Жураўлінае», эканаміста Таццяны Максімовіч.

Можна сказаць, што фаршыраваная бульба — наша сямейная страва. Яе любяць і дарослыя, і дзеці, ды і ў прыгатаванні нескладаная, таму з‘яўляецца на нашым стале досыць часта.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

бульба буйная — 10 шт.,
фарш свіны або курыны — 500 г,
часнок — 2-3 зубчыкі,
соль, перац — на смак,
морква — 1 шт.,
смятана — 100 г.

ПРЫГАТАВАННЕ

Мясны фарш солім і перчым, дадаём выціснуты часнок, добра перамешваем. Чысцім бульбу і вымаем з кожнай сярэдзіну ў выглядзе спружынкі (для гэтага існуе спецыяльны нож для спіральнай нарэзкі агародніны). Напаўняем бульбіны фаршам, выкладваем у глыбокую патэльню ці сацейнік, бульбяныя спружынкі кладзём зверху.

На буйной тарцы націраем моркву, змешваем яе са смятанай, заліваем сумессю бульбу, дадаем вады (каб сумесь поўнасцю пакрывала бульбу) і тушым на невялікім агні да гатоўнасці.

Як варыянт, фаршыраваную бульбу можна запячы ў духоўцы.
Перад падачай на стол пасыпаць пасечанай зелянінай.

Смачна есці!