Пятница, 17 января 2025

Рэцэпты на Біс. Бліны з салёным «сакрэтам» ад работніцы гарадской лазні КУВП «Камунальнік» Іны Дронь і яе дачкі Дар’і

255

Рэцэпт ад работніцы гарадской лазні КУВП «Камунальнік» Іны Дронь і яе ўнучкі Дар’і

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

кефір – 300 г,
цукар – 2 ст. лыжкі,
соль – 0,5 ч. лыжкі,
сода – 1 ч. лыжка,
мука – 400-450 г,
філе селядца (кавалачкамі) – 1 упакоўка,
алей для смажання.

ПРЫГАТАВАННЕ:

З кефіру, цукру, мукі, солі і соды замясіць звычайнае бліннае цеста. Смажыць бліны на алеі, але выкладаць на патэльню наступным чынам: адна лыжка цеста, потым кавалачак селядца і зноў лыжка цеста.

Смачна есці!