Среда, 19 февраля 2025

Рэцэпты на Біс: бліны ажурныя

307

Рэцэпт ад супрацоўніцы музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Вольгі Хомавай

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
малако (тлустасць 3-3,5%) — 4 шклянкі,
вада — 2,5 шклянкі,
мука — 450 г (прыкладна 2,5 шклянкі),
дрожджы сухія — 5 г,
соль — 5 г,
цукар – 1 ст. лыжка з верхам,
алей – 2 ст. лыжкі,
яйка (катэгорыі С-0) – 2 шт.

ПРЫГАТАВАННЕ
Наступны тыдзень у нас — масленічны, таму, магчыма, некаму будзе карысны гэты рэцэпт.

Злучыць малако і ваду ў вялікай місцы, нагрэць у мікрахвалёўцы да 40-45 градусаў, дадаць дрожджы, змяшаць венчыкам. Асобна перамяшаць сухія інгрэдыенты (муку, соль, цукар), уліць вадкасць і зноў перамяшаць. Дадаць яйкі, узбітыя венчыкам, і алей. Усё змяшаць да аднароднай масы.

Накрыць посуд харчовай плёнкай і паставіць у цёплае месца на 30 мінут.

Цеста крыху падымецца (але не чакайце шматразовага павелічэння як на пірагі). Перамяшайце яго пару разоў венчыкам.

Выпякаць бліны трэба на гарачай патэльні, змазанай алеем.

Смачна есці!