Рэцэпт ад мамы ў дэкрэтным адпачынку Яўгеніі КАРНІЕНКА.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
баклажаны — 4 кг,
памідоры — 1,5 кг,
балгарскі перац — 1 кг,
часнок — 100 г,
цукар — 1 шклянка,
воцат — 1 шклянка,
алей — 3/4 шклянкі,
соль — 2 ст.л.
ПРЫГАТАВАННЕ
Перац і памідоры прапусціць праз мясарубку, дадаць цукар, воцат, алей і соль. Масу давесці да кіпення, дадаць парэзаныя не надта дробна баклажаны і варыць 25 мінут. Разліць у стэрылізаваныя слоікі і пазакручваць.
Смачна есці!