Вторник, 14 января 2025

Рэцэпты на Біс: асарці на грылі

911

Рэцэпт ад повара кафэ «Посиделки» Аляксандра Вража.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
цукіні — 2 шт.,
салодкі перац — 2 шт.,
памідоры «чэры» —
4 шт.,
цыбуля — 3 шт.,
свініна — 500 г,
шампіньёны — 300 г,
мінеральная вада — 1 л,
зеляніна,
соль, перац,
аліўкавы алей.

ПРЫГАТАВАННЕ
Гародніну і мяса нарэзаць буйнымі кавалкамі. Усё скласці ў глыбокі посуд, заліць мінеральнай вадой, дадаць крышачку алею, соль і перац. Пакінуць марынавацца на 1-2 гадзіны. На рашотцы для грыля (папярэдне змазаць алеем) злёгку абсмажыць мяса, гародніну і смажыць да гатоўнасці. Перад падачай упрыгожыць зелянінай.
Смачна есці!