Рэцэпт ад інспектара раённай энергаінспекцыі Надзеі Кныш.
Мае дзеці вельмі любяць снедаць дражджавымі аладкамі, але вазіцца з дражджамі па раніцах вельмі доўга. Аднак я знайшла выдатны варыянт і карыстаюся ім ужо даўно.
Інгрэдыенты:
халоднае малако — 250 мл,
свежыя дрожджы — 10 гр,
цукар — 3 ст. лыжкі (можна менш, але мае ўсе любяць салодкія аладкі),
ванільны цукар (можна без яго),
соль — чвэрць чайнай лыжкі,
яйка — 1 шт.,
алей — 1 ст. лыжка,
мука — 280 гр.
Дрожджы расцерці з цукрам, уліць малако, перамяшаць, дадаць астатнія складнікі, добра змяшаць, шчыльна накрыць харчовай плёнкай або поліэтыленавым пакетам і паставіць на ноч у халадзільнік.
Раніцай цеста перамяшаць і пасмажыць аладкі, як звычайна, на алеі. Можна есці з любым варэннем або са смятанай.
Смачна есці!