Рэцэпт ад настаўніцы па класе віяланчэлі Пружанскай ДШМ Таццяны Барадоўскай.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
агуркі — прыкладна 1,5 кг (колькі змесціцца ў 3-літровы слоік);
для марынаду:
вада — 1 літр,
соль — 3 ст. лыжкі без верху,
цукар — 15 ст. лыжак (марынад будзе салодкім, але хрумсткасці агуркі не страцяць),
воцат — 200 г,
кроп — 1 пучок,
часнок — 3 зубчыкі,
лаўровы ліст — 2 шт.,
перац гарошкам — 4 шт.
ПРЫГАТАВАННЕ
Агуркі пакласці ў слоік, заліць гарачым марынадам і стэрылізаваць пасля закіпання 15 мінут (агуркі зменяць колер).
Закруціць металічнымі накрыўкамі.