Рэцэпт ад пенсіянеркі Аляксандры Яфімаўны Антонавай.

Гэтая закрутка атрымліваецца вельмі смачнай і, нягледзячы на тое, што воцату дадаецца шмат, не вострай.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
агуркі маленькія,
качан капусты;
для марынаду:
на 1 літр вады —
2 сталовыя лыжкі солі,
1 шклянка цукру,
1 шклянка 9%-га воцату,
некалькі зубчыкаў часнаку,
перац гарошкам.
На літровы слоік патрэбна каля 0,5 л марынаду.
ПРЫГАТАВАННЕ
У агуркоў адразаем кончыкі, качан капусты разразаем на некалькі частак.
На дно слоіка кладзём кавалак капуснага качана, шчыльна выкладваем агуркі.
Заліваем гарачым марынадам. Стэрылізуем (літровыя слоікі — 7-8 мінут), закручваем.
Смачна есці!
Фота носіць ілюстрацыйны характар