Суббота, 26 апреля 2025

Рэцэпты на Біс. Адбіўныя «Пальчыкі абліжаш» ад настаўніцы пачатковых класаў СШ № 5 г. Пружаны Галіны Палхоўскай.

274

Рэцэпт настаўніцы пачатковых класаў СШ № 5 г. Пружаны Галіны Палхоўскай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

свіная выразка —1 кг,
яйка — 3 шт.,
малако – 1 шклянка,
часнок – 5 зубчыкаў,
соль, перац — на смак,
мука для кляра (столькі, каб па кансістэнцыі кляр быў як густая смятана),
тлушч для смажання,
маянэз – 100 г.

ПРЫГАТАВАННЕ:

Мяса нарэзаць упоперак валокнаў на кавалачкі таўшчынёй да 1 см, адбіць, пасаліць, паперчыць з двух бакоў.

Прыгатаваць кляр: яйкі ўзбіць, дадаць малако, соль, часнок, муку.

Кожны кавалачак абмакнуць у кляр і абсмажыць на тлушчы з двух бакоў без накрыўкі на сярэднім агні.

Пакласці ў чыгунок, заліць маянэзам і паставіць у духоўку, разагрэтую да 200 градусаў на 40 мінут.

Смачна есці!