Среда, 12 ноября 2025

Рэалізацыю рэспубліканскай міжведамаснай праграмы «Клопат» абмеркавалі ў Пружанах

361

Дзень прафілактыкі прайшоў у рамках выканання плана асноўных мерапрыемстваў па рэалізацыі рэспубліканскай міжведамаснай праграмы «Клопат», якая праводзіцца на тэрыторыі раёна з 1 мая па 1 кастрычніка бягучага года.

Яго наладзілі супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх сумесна з прадстаўнікамі камісіі па справах непаўналетніх і аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама. Падчас мерапрыемства, якое прайшло ў актавай зале Пружанскага РАУС, разглядаліся пытанні забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці, прафілактыкі правапарушэнняў, безнагляднасці непаўналетніх.

У ходзе мерапрыемства былі асветлены пытанні аздараўлення ў лагерах з кругласутачным і дзённым знаходжаннем, летняй занятасці падлеткаў, актыўнага працоўнага адпачынку, а таксама бяспечных паводзін на вадзе, у грамадскіх месцах, прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў.

На мерапрыемства былі запрошаны непаўналетнія, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у тым ліку тыя, у адносінах да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, а таксама іх законныя прадстаўнікі і педагогі.