На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое праходзіла 24 лістапада, было разгледжана два пытанні.
Па першым пытанні «Аб эфектыўнасці мер, прымаемых у Пружанскім раёне, па рэалізацыі накірункаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі» з дакладам выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік.
Была агучана колькасць праведзеных мерапрыемстваў з удзелам моладзі, а сюда ўваходзяць дыялогавыя пляцоўкі, экскурсіі па памятных мясцінах і значных аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны, работа студэнцкіх атрадаў. Як зазначыў старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, работа вядзецца, але не ў поўную сілу, трэба актывізавацца, працаваць не толькі з навучэнцамі ўстаноў адукацыі, але і з працуючай моладдзю. Гэта наша будучыня, якую нельга ўпусціць.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец зрабіў заўвагу, што на пасяджэнні райвыканкама, калі разглядаюцца пытанні маладзёжнай палітыкі, трэба запрашаць членаў Маладзёжнага парламента.
Па другім пытанні «Аб стане работы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур на тэрыторыі Пружанскага раёна, дзейнасці службы «адно акно» райвыканкама па выніках 10 месяцаў 2023 года і накірунках яе ўдасканалення» выступіла намеснік начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Алена Каляда.
Міхаіл Грышкевіч адзначыў, што дзейнасць службы «адно акно» арганізавана на высокім узроўні. Там працуюць прафесіяналы сваёй справы.
Па разгледжаных пытаннях былі дадзены адпаведныя даручэнні.
Віктар Ільюшчанка