Среда, 22 марта 2023

Разбіў шкло, пранік у дом і выкраў маёмасць. Жыхару раёна цяпер пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі

439

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана сем кры-мінальных спраў.

З малога бацькі сваім дзецям даказваюць, што чужога браць нельга. Навука карысная і з грамадскага, і з крымінальнага пункту гледжання. Але не ўсе гэтай прапісной ісціны прытрымліваюцца нават у сталым узросце.

Вось і жыхар Пружанскага раёна, раней неаднаразова судзімы, у тым ліку і за маёмасныя злачынствы, і які мае непагашаную і не знятую ў вызначаным парадку судзімасць, вырашыў незаконным шляхам узбагаціцца. Для чаго разбіў шкло ў акне і пранік у жылы дом у адной з вёсак нашага раёна. Адкуль украў тэлевізар, падаўжальнік, DVD-плэер і іншую маёмасць.

Злодзею пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.