Четверг, 10 октября 2024

Разам зробім Пружаншчыну прыгажэйшай! У раёне стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку

832

Падрыхтоўка да 590-годдзя Пружан пачалася. Ужо стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Пружанскага раёна, які працягнецца да 14 красавіка.

Рабочыя зялёнага будаўніцтва Ірына Блізнюк, Вольга Хілевіч, аператар кацельні Аляксандр Пышко работы Алег Цёхан.

Як паведаміў начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандр Бушук, работнікі камунальнай службы ўжо праводзяць замену газонаў па вуліцы Савецкай. У хуткім часе аналагічныя работы пачнуцца па вуліцы Р. Шырмы. Пасля спецыялісты зоймуцца пасадкай кветак.

А ў канцы красавіка пройдзе традыцыйны рэспубліканскі суботнік, да якога далучацца ўсе працоўныя калектывы Пружаншчыны.

Юлія Янушка. Фота Кацярыны Маіск