Среда, 21 февраля 2024

Раённая дзіцячая бібліятэка запрашае да ўдзелу ў мастацкім конкурсе імя Алены Лось і чакае работы юных мастакоў з усяго свету!

133

Міжнародны конкурс мастакоў імя Алены Лось да 85-годдзя Брэсцкай вобласці праводзіць Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка

Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка запрашае да ўдзелу ў VI Міжнародным мастацкім конкурсе імя Алены Лось.

Удзельнікамі могуць стаць дзеці і падлеткі ад 7 да 16 гадоў, лепшых вызначаць у трох узроставых групах. Тэма работ у гэтым го-дзе — «Брэсцкай вобласці — 85».

На сваіх работах удзельнікі могуць адлюстраваць помнікі архітэктуры, прыроду Брэсцкай вобласці, гістарычныя падзеі, вядомых землякоў. Работы выконваюцца ў любой тэхніцы: графіка, жывапіс і інш. Фармат аркуша — не менш за А3. Работа падаецца ў паспарту не менш за 10 мм у Пружанскую раённую дзіцячую бібліятэку імя Алены Лось (г. Пру-жаны, вул. Р. Шырмы, 19) не пазней за 1 красавіка 2024 года.

Са зваротнага боку павінна быць этыкетка з інфармацыяй аб назве работы, таксама трэба ўказаць імя і прозвішча аўтара, колькасць поўных гадоў, назву ўстановы адукацыі і клас, кантактны тэлефон.
Вынікі конкурсу падвядуць у красавіку, тады ж у бібліятэцы арганізуюць выставу творчых работ удзельнікаў. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі.

Уладзіслаў Шпарла