Нагадваем, што тэлефонны даведнік з нумарамі прадпрыемстваў і арганізацый Пружанскага раёна хутка пачне друкавацца на старонках «Раённых будняў».
Неаднаразова ў нашу рэдакцыю звярталіся чытачы, якія прасілі газету пасадзейнічаць у выпуску новага тэлефоннага даведніка Пружаншчыны. Мы заўсёды стараемся пачуць нашых шаноўных падпісчыкаў і выканаць іх просьбы. Аднак, на жаль, выданне поўнага тэлефоннага даведніка — не ў нашай кампетэнцыі. А вось сабраць і сістэматызаваць тэлефонную базу асноўных прадпрыемстваў і арганізацый раёна нам пад сілу.
І вось яна, прыемная навіна! Ужо з ліпеня асобныя старонкі нашага даведніка пачнуць паэтапна друкавацца ў розных нумарах газеты. Каб не прапусціць ніводнага выпуску, падпісвайцеся на «Раённыя будні» на бліжэйшыя месяцы. Тады ўсе старонкі даведніка гарантавана будуць вашымі.
Спадзяёмся, што цяпер вам будзе куды прасцей дазваніцца ў патрэбную арганізацыю да патрэбнага спецыяліста.
Заставайцеся з намі, дарагія падпісчыкі! У хуткім часе для вас — яшчэ болей прыемных сюрпрызаў!
З павагай, ваша «раёнка»