Якой бы ні была цікавай «раёнка», без пошты яна не зможа ахапіць чытацкую аўдыторыю. Гэту аксіёму штогод даказваюць пружанскія паштальёны, сярод якіх рэдакцыя «Раённых будняў» двойчы на год праводзіць конкурс у рамках падпісной кампаніі.
І чарговы, які прайшоў у чэрвені бягучага года, зноў вызначыў пераможцаў. Напрыклад, найбольшую колькасць падпісчыкаў у г. Пружаны сабрала Алена Шаркота, паштальён АПС Пружаны-4. У сельскай мясцовасці дзякуючы намаганням Зоі Баран «раёнка» будзе прыходзіць у 70% дамоў варанілавіцкай зоны. Паштальён АПС Ружаны Святлана Кульба падпісала больш за палову абслугоўваемых ёю абанентаў, а найбольшы прырост колькасці падпісчыкаў у параўнанні з папярэднім вынікам атрымала Ірына Юркевіч з АПС Пружаны-4.
Усе пераможцы будуць заахвочаны грашовымі прэміямі ад удзячнай рэдакцыі.
Алег Сідарэнка