Четверг, 25 апреля 2024

«Раённыя будні» аб’яўляюць паэтычны конкурс да 590-годдзя Пружан. Пераможцы атрымаюць прызы!

386

Да юбілею Пружан рэдакцыя «Раённых будняў» аб‘яўляе паэтычны конкурс пад дэвізам «Люблю цябе, мой родны горад!».

Запрашаем да ўдзелу як прафесійных літаратараў, так і аматараў паэтычнага слова. Узрост аўтараў не абмежаваны. Свае вершы можаце дасылаць на электронную пошту рэдакцыі RRBud2@brest.by або на адрас: 225133, г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78 да 4 ліпеня 2023 года.

Вынікі конкурсу будуць падведзены падчас святкавання Дня горада, пераможцы атрымаюць прызы.