Завяршылася дабрачынная акцыя БРСМ «У школу з добрым сэрцам». Далучыўся да яе і райкам маладзёжнай арганізацыі.
Штогадовая акцыя мае на мэце дапамагчы ў падрыхтоўцы да школы тым сем’ям, якія маюць асаблівую патрэбу ў гэтым.
Па словах першага сакратара райкама ГА «БРСМ» А.М.Бабігорца, дапамога аказвалася дзецям са шматдзетных і няпоўных сем’яў. Усяго сёлета яе атрымала 12 школьнікаў. Сярод іх — вучні гімназіі, СШ №1 імя ЧБВА, СШ №4, СШ №5, а таксама раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Аляксандр Мікалаевіч падкрэсліў, што ў зборы школьных прылад прынялі ўдзел вучні і адміністрацыя гімназіі.
Уладзіслаў Шпарла. Фота з Instagram-акаўнта СШ №5 г. Пружаны