Пятница, 23 мая 2025

Раённы аддзел Следчага камітэта шукае сведкаў ДТЗ каля вёскі Шэйпічы

1 870

Чацвёртага красавіка 2021 года каля 21.50 гадзіны на 111 кіламетры дарогі Р-44 «Гродна-Ружаны-Івацэвічы», паблізу вёскі Шэйпічы, адбылося ДТЗ. Вадзіцель аўтацягніка ў складзе грузавога аўтамабіля «DAF XF 105.460» і прычэпа «Wieltоn PC-2» наехаў на пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы, у выніку чаго мужчына памёр на месцы здарэння.


Раённы аддзел Следчага камітэта просіць грамадзян, якія былі відавочцамі альбо сведкамі гэтага ДТЗ, патэлефанаваць па нумары 2-41-39.