Понедельник, 21 апреля 2025

Раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» актыўна уключылася ў дабрачынную акцыю па падрыхтоўцы дзяцей да школы

1 394

Пружанская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” па добрай традыцыі актыўна ўключылася ў дабрачынную акцыю “У школу – з “Белай Руссю”.

Сёлета дапамогу ў выглядзе канцылярскіх прылад, партфеляў і цацак ужо атрымала больш за пяцьдзясят дзяцей. Не забыліся мы і пра салодкасці: трэба ж надвячоркам сям’і сабрацца за чаем і парадавацца падарункам.

Прыемную місію па набыцці і ўручэнні падарункаў падзялілі з намі і падтрымалі асабістым удзелам дэпутат парламента Аляксандр Ляўчук, намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч, в.а.старшыні Шарашэўскага сельвыканкама Святлана Амельянец, дырэктар Параслянскай школы Вольга Матвіенка, намеснік дырэктара СШ №3 г. Пружаны Валянціна Каробка.

На гэтым мы не спыняемся, бо ёсць і жаданне, і магчымасці зрабіць крышачку больш шчаслівымі і іншых дзяцей.

Але добрая справа павінна мець працяг: мы дапамагаем дзецям, а школьнікі няхай у адказ добра вучацца!

Таццяна Кашкан, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»