У рамках пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» работнікі Пружанскага РАНС праводзяць праверку супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян, якія пражываюць адны і грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Наведваючы домаўладання, ратавальнікі звярталі ўвагу на выкананне правілаў пажарнай бяспекі, стан пячнога ацяплення, электраабсталявання, на тэхнічны стан аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама на папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення.
Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты грамадзяне за курэнне ў месцы для сну і няспраўныя пажарныя апавяшчальнікі.
Пад асаблівым кантролем у рэйдавай групы таксама было пытанне спальвання смецця і развядзення вогнішчаў на сваіх участках.
Ратавальнікі правялі з гаспадарамі домаўладанняў падрабязныя прафілактычныя гутаркі аб правілах пажарнай бяспекі ў пажаранебяспечны перыяд, уручылі буклеты з напамінам асноўных патрабаванняў па бяспецы.
Пружанскі РАНС
