Четверг, 25 апреля 2024

Расклад службаў у касцёлах раёна на Вялікі Тыдзень

217

Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана — Вялікдзень — рыхтуюцца адзначыць каталікі ўсяго свету ў бліжэйшую нядзелю, 9 красавіка. Бягучы тыдзень, які папярэднічае ўрачыстасці, атрымаў назву Вялікага. Падчас яго ўспамінаюцца мука і смерць Збавіцеля Ісуса Хрыста. Найважнейшымі днямі тыдня з’яўляюцца чацвер, пятніца і субота. Па просьбах нашых чытачоў публікуем расклад службаў у каталіцкіх храмах Пружанскага раёна.

Вялікі Чацвер, 6 красавіка, — Імша Вячэры Пана:
касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Пружаны) — 18.00,
касцёл Святой Тройцы (г.п. Шарашэва) — 19.00,
касцёл Святога Міхаіла Арханёла (аг. Вялікае Сяло) — 20.00,
касцёл Найсвяцейшай Тройцы (г.п. Ружаны) — 20.00.

Вялікая Пятніца, 7 красавіка, — Літургія Мукі Пана:
парафія Божай Міласэрнасці (в. Перадзельск) — 17.00,
г. Пружаны — 19.00,
г.п. Шарашэва — 19.00,
г.п. Ружаны — 20.00,
аг. Вялікае Сяло — 21.00.

Вялікая Субота, 8 красавіка, — Вігілія Пасхальная:
в. Перадзельск — 18.00,
г.п. Шарашэва — 20.00,
г. Пружаны — 20.00,
г.п. Ружаны — 22.00,
аг. Вялікае Сяло — 23.00.
Асвячэнне страў на Велікодны стол у г. Пружаны — у 12.00 і пасля Вігіліі Пасхальнай.

Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана, 9 красавіка:
г. Пружаны — 6.00 і 10.00,
г.п. Шарашэва — 6.00,
в. Перадзельск — 8.00,
аг. Вялікае Сяло — 8.00,
г.п. Ружаны — 11.00.