Суббота, 12 октября 2024

Расклад службаў на Вялікі Тыдзень у касцёлах Пружанскага раёна

167

Ужо ў бліжэйшую нядзелю, 31 сакавіка, каталікі будуць адзначаць найважнейшае свята — Светлае Уваскрэсенне Пана (Вялікдзень). Папярэднічае яму Вялікі Тыдзень — дні, калі вернікі зноў і па-асабліваму перажываюць падзеі, што адбыліся 2 тысячы гадоў таму з Езусам Хрыстом. Найважнейшымі днямі гэтага тыдня з’яўляецца так званы Велікодны Трыдуум — Вялікія чацвер, пятніца і субота і, зразумела, само свята Вялікадня. Традыцыйна па просьбах чытачоў друкуем расклад службаў у касцёлах Пружанскага раёна.

Вялікі Чацвер, 28 сакавіка, — Імша Вячэры Пана:
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Пружаны)
— 18.00,
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (г.п. Ружаны) — 19.00,
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (г.п. Шарашэва) — 20.00,
Касцёл Святога Міхала Арханёла (аг. Вялікае Сяло) — 20.00.

Вялікая Пятніца, 29 сакавіка, — Літургія Мукі і смерці Езуса Хрыста:
парафія Божай Міласэрнасці (в. Перадзельск) — 17.00,
г. Пружаны, г.п. Ружаны і г.п. Шарашэва — 19.00,
аг. Вялікае Сяло — 21.00.

Вялікая Субота, 30 сакавіка, — Вігілія Пасхальная:
в. Перадзельск — 18.00,
г. Пружаны і г.п. Шарашэва — 20.00,
г.п. Ружаны — 22.00,
аг. Вялікае Сяло— 23.00.
Асвячэнне страў на велікодны стол у г. Пружаны адбудзецца ў 12.00 і пасля Вігіліі Пасхальнай. Магчымасць асвяціць стравы пасля Вігіліі будзе і ва ўсіх іншых касцёлах раёна.

Нядзеля Змёртвых-паўстання Пана (Вялікдзень), 31 сакавіка:
г. Пружаны — 6.00 і 10.00,
г.п. Шарашэва — 6.00,
в. Перадзельск і аг. Вялікае Сяло — 8.00,
г.п. Ружаны — 11.00.