1 лістапада каталіцкія вернікі адзначаюць урачыстасць Усіх Святых. Традыцыйна ў гэты дзень успамінаюць памерлых сваякоў, а на могілках праводзяцца памінальныя малебны.
У суботу, 30 кастрычніка, у 11.00 гадзін набажэнства адбудзецца на могілках у в.Новыя Засімавічы. У 12.00 гадзін магчымасць асвяціць помнікі і памаліцца будзе ў тых, чые сваякі пахаваны на могілках у Слабудцы. У 14.00 набажэнства за памерлых пройдзе на могілках у аг.Шані.
У нядзелю, 31 кастрычніка, у 12.00 гадзін адбудзецца святая імша на каталіцкіх могілках у Пружанах. Падчас яе прачытаюць імёны памерлых, якія папярэдне былі перададзены роднымі, памоляцца за супакой душ, правядуць працэсію па могілках і асвецяць помнікі. У 16.00 Святая Імша пройдзе ў касцёле аг.Вялікае Сяло.
У г.п.Шарашэва святая імша з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых пройдзе непасрэдна 1 лістапада. Памаліцца за памерлых можна будзе ў касцёле ў 12.00 гадзін. Затым плануецца працэсія па могілках.